МАЛЕНЬКАЯ БЕЛАРУСЬ АБО MBNF DELENDA EST
Факт першы.Бюракратыя
На з’ездзе арганізацыі было абрана кіраўніцтва : кіраўнік МБНФ, сябры рады , караўнікі гарадоў і г.д. . Агулам каля 30 асобаў. Па дадзеных самой арганізацыі ў яе шэрагах 750 чалавек. Але гэта ўсё сьпісы, якія не аднаўляюцца, і вядуцца ад самага пачатку яе адраджэньня. Такія лічбы могуць сведчыць толькі пра тое, што праз арганізацыю прайшло 750 актыўных і пэрспэктыўных маладых людзей.Рэальная колькасьць актыву МБНФ , па ацэнках былых і дзеючых сябраў арганізацыі , якія асацыююць сябе з арганізацыяй каля 100-150 чалавек. Актыўных каля 30.На дадзены момант можна сьмела сказаць, калі на вулічы вы сустрэнеце хлопца ці дзяўчынку якая раздае ўлёткі ад МБНФ, то вы патрапіце на нейкага “кіраўніка” ці яго зама , і хутчэй за ўсё яны будуць зьбіраць за вуліцу Геніюш, але гэта зусім іншая гісторыя.
Такім чынам атрымліваецца з міру па нітке, а з МБНФ па пасадзе.
Факт другі. Вечны кіраўнік.
24 сьнежня адбыліся выбары старшыні арганізацыі, у выніку якіх каіраўніком арганізацыі стала Ганна Сьмілевіч. Калі апусьціць бюракратычныя працэдуры нізкай якасьці, то варта заўважыць ,што ў арганізацыі зьявілася новая пасада, і як ні парадаксальна - гэта “кіраўнік Моладзі БНФ” , якую і заняла Ганна Сьмілевіч .
Як гэта?
З часу аднаўленьня МБНФ у жніўне 2015-ага году пасаду кіраўніка МБНФ і кіраўніка Моладзевай камісіі займаў адзін чалавек, дый увогуле, такой пасады як кіраўнік МБНФ не існавала. Такім чынам ствараецца ілюзія, што кіраўнік арганізацыя зьмяніўся, але гэта не зусім так. #многоходовочка Ю. Лукашэвіч фактычна застаўся кіраўніком Моладзі БНФ, толькі назва пасады зьмянілася.
Факт трэці. Людскі рэсурс
Апошні хайп з адлічэньнем Ганны Сьмілевіч – справа сумленная і благародная, але ў той жа момант і паказальная. Бамонд арганізацыі не жадае дамапагчы дзяўчыне ў цяжкім становішчы.Не дапамагае ёй аднавіцца ва ўнівэрсытэце і не прапануе ёй альтэрнатыўную адукацыю ці сродкі для разьвіцьця ўласных здольнасьцў.
Замест гэтага МБНФ - стварае інфармацыйную нагоду на вобразе пакрыўджаных, абражаных і несправядліва адлічаных. Гэтым разам візуальным увасабленьнем і сродкам зьяўляецца Г.Смілевіч. Якая наўрадці аб гэтым задумваецца. Апошнім часам МБНФ накіраваны на стварэньне любых інфармацыйных узгадак пра сябе, але калі аб’ектыўна паглядзець, не робячы нічога карыснага. Нават не прасочваецца такой базіснай унутранай функцыі арганізацыі , як крэатыўны, сазідальны асяродак. Людзі ў арганізацыі – масоўка, лічбы, а не асбоы.
Факт чацьверты .Нізкі культурны ўзровень
14 студзеня адбыўся сход Мінскай арганізацыі, на якім новаабраны намесьнік кіраўніка арганізацыі, вырашыў, што можа штурхаць ,мацаць і здымаць пінджак з прапановай “выскочіть” у дачыненьні да новых актывістаў, якія прыйшлі на сход. Тут я думаю камэнтаваць ня варта. #FreeHugs
Як наступства сотні крэатыўных і актыўных малыдых людзей з высокім патэнцыялам расчароўваюцца, і ў лепшым выпадку , сыходзяць шукаюць сябе ў іншых сфэрах, а ў хужэйшым расчароўваюцца ў саміх ідэях грамадскай актыўнасьці. Арганізацыя якая павінна быць прыкладам дэмакратычнасьці, адкрытасьці, крэатыўнасьці, поні з вясёлкай і ўвасабленьнем усяго найлепшага, на практыцы цалкам адпавядае таму ўкладу жыцьця, які ёсьць на сёньняшні дзень у краіне. Дэмакратыя - ліпавая, адкрытасьць завалена стосамі папер і бюракратыяй, крэатыўнасьць падмененая на здыманьне пінджакоў і #FreeHugs. Нават поні ня бегаюць, і вясёлка ня радуе пасьля дажду на сядзібе Партыі БНФ, Чарнышэўскага 3.